«Мы хочам даць перамовам шанец». ЕС замарожвае на 90 дзён увядзенне пошлін у адказ на тавары з ЗША
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Еўрасаюз замарозіць на 90 дзён увядзенне пошлін у адказ на тавары з ЗША. Пра гэта паведаміла ў сацсетцы Х кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Президентка Европейской комиссии Урсула фон дер Ляйен выступает на Копенгагенском саммите демократии. Копенгаген, Дания, 14 мая 2024 года. Фото: Reuters
Урсула фон дэр Ляен выступае на Капенгагенскім саміце дэмакратыі. Капенгаген, Данія, 14 траўня 2024 года. Фота: Reuters

«Мы прынялі да ведама заяву прэзідэнта Трампа. Мы хочам даць перамовам шанец. Пакуль мы завяршаем прыняцце контрмераў ЕС, якія атрымалі магутную падтрымку з боку нашых дзяржаваў-чальцоў, мы прыпынім іх на 90 дзён. Калі перамовы не будуць мець поспеху, нашыя контрмеры ўступяць у сілу», — напісала Урсула фон дэр Ляен.

Еўрапейскія пошліны ў адказ у памеры 10−25% мусілі набыць моц 15 красавіка.

Нагадаем, 9 красавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў для Еўрасаюза і шэрагу краін 90-дзённую адтэрміноўку з увядзеннем мінімальнага 10-працэнтнага тарыфу на імпарт.