Усе беспілотнікі, якія трапілі ў паветраную прастору Беларусі ў ноч на 5 верасня, былі знішчаныя, заявіў начальнік Галоўнага штаба — першы намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА палкоўнік Сяргей Фралоў.

«Сёння ноччу, 5 верасня, быў зафіксаваны факт парушэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, як мяркуецца, беспілотнымі лётнымі апаратамі.
Было прынятае рашэнне на іх знішчэнне. Своечасовымі дзеяннямі дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне ўсе цэлі парушальнікаў былі знішчаныя», — паведаміў начальнік Галоўнага штаба.
Па факце парушэння дзяржмяжы ў паветранай прасторы праводзіцца праверка.
Сяргей Фралоў не ўдакладніў, з якой краіны заляцелі дроны і чыёй яны вытворчасці.
Нагадаем, маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведаміў, што ў ноч на 5 верасня некалькі расійскіх дронаў «Шахед» заляцелі ў Беларусь з Чарнігаўскай вобласці Украіны. У Баранавічах у неба паднялі знішчальнікі, у Гомельскім раёне былі чуваць выбухі. Як мінімум адзін збіты беспілотнік упаў у Гомелі. Праз разбураныя абломкі ў адным з раёнаў горада ўзніклі пажары, іх патушылі.