Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці». Ён падпісаў адпаведны ўказ, паведаміла БЕЛТА прэс-служба палітыка.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Памілаваныя — сем жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх — бацькі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Канкрэтныя прозвішчы не паведамляюцца.

Як сцвярджаюць у прэс-службе Лукашэнкі, усіх прадстаўленых да памілавання людзей вывучала «камісія па вяртанні» пад кіраўніцтвам генпракурора Андрэя Шведа.

«Усімі гэтымі асобамі выкананыя абавязковыя ўмовы памілавання — яны падалі хадайніцтва пра памілаванне, прызналі віну, шчыра раскаяліся і далі абяцанне весці правапаслухмяны лад жыцця», — гаворыцца ў паведамленні.

«Гэтае рашэнне — гуманны жэст у дачыненні да гэтых людзей. Яны атрымалі шанец вярнуцца да нармальнага жыцця, да сям'і і працы», — заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі і дадалі, што «кантроль за правапаслухмянымі паводзінамі вызваленых забяспечыць МУС».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў першы ўказ пра памілаванне 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці». Сярод іх — 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя маюць сур’ёзныя захворванні. Таксама ёсць пенсіянеры.

Сцвярджаецца, што «ўсе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязанне весці правапаслухмяны лад жыцця». Кантроль за памілаванымі таксама будзе весці Міністэрства ўнутраных справаў.

Чытайце таксама