Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ пра памілаванне 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці», паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Женская колония в Гомеле. Кадр из фильма «Дебют» Анастасии Мирошниченко
Жаночая калонія ў Гомелі. Кадр з фільма «Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнка

Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні. Таксама ёсць пенсіянеры.

«Усе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і абавязаліся весці правапаслухмяны лад жыцця. Кантроль за выкананнем такіх абавязанняў на даручэнне кіраўніка дзяржавы забяспечыць Міністэрства ўнутраных справаў. Падпісаны акт пра памілаванне — фактычна шанец гэтым асобам рэабілітавацца перад дзяржавай і грамадствам», — паведамляе «Пул Первого».

Канкрэтныя прозвішчы памілаваных не называюцца.

Нагадаем, паводле інфармацыі «Вясны», 3 ліпеня на волю па амністыі або памілаванні ўжо выйшлі 18 палітвязняў. Сярод іх — чатыры жанчыны і 14 мужчын, уключаючы хворага на рак Рыгора Кастусёва.

Спачатку публічна называлася толькі імя Кастусёва. Пазней стала вядома, што на волю з Гомельскай жаночай калоніі выйшлі палітвязні Дар’я Лосік, Святлана Лупач, Паліна Палавінка, Тамара Астрэйка і Кацярына Мадзянкова.

Таксама нядаўна праваабаронцы паведамілі, што ўлады працягваюць выпускаць палітвязняў, некаторым прапануюць паўторна прасіць памілавання. Паводле непацверджанай інфармацыі, гаворка ідзе прыкладна пра 12 такіх людзей.