«Апаганіць святое!» Гледачы абураны балетам у Вялікім тэатры, які паставіў запрошаны з Расіі балетмайстар
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Увечары пятніцы 11 красавіка ў оперным тэатры ў Мінску адбылася прэм’ера вечара аднаактавых балетаў «Скокі» («Балеро», «Скокі смерці», «Кармэн»). Імпрэза расчаравала заўзятых сталічных тэатралаў, заўважыла «Наша Ніва».

Вечер одноактных балетов «Пляски». Фото: телеграм-канал оперного театра
Вечер одноактных балетов «Пляски». Фото: телеграм-канал оперного театра

Агульную думку пра пастаноўку адразу па заканчэнні дзейства выказала ў тыктоку карыстальніца пад нікам Olviraworld.

— Дарагі, шаноўны оперны тэатр і адміністрацыя тэатра. Толькі што выйшла з прэм’еры балета «Балеро. Кармэн». Скажу так: святое чапаць нельга. Гэтая пастаноўка так спаскудзіла музыку… Вярніце на сцэну пастаноўку Елізар'ева — «Балеро», «Кармэн-сюіта». Увесь партэр, прынамсі побач са мной, сядзеў і быў незадаволены. Гэта настолькі апаганіць святое! Елізар'еў — гэта маштаб, яго нельга чапаць. Балеты «Кармэн-сюіта» і «Карміна Бурана» — выдатная пара, вярніце іх на сцэну, — падзялілася ўражаннямі жанчына.

Яе падтрымалі каментатары, якія таксама пабывалі на прэм’еры:

  • «Дзякуй за адэкватную ацэнку — нас шмат. Гэта быў кашмар».
  • «Як вы далікатна падбіраеце словы. Ціхі крык душы».
  • «Учора таксама былі. Кармэн мяне дабіла».
  • «Так, водгукі ўжо пайшлі! Людзі ў шоку, у роспачы, што нашы дзеці бачаць гэту дзіч».
  • «Цалкам з вамі згодная! Балаган, па-іншаму назваць нельга!»
Вечер одноактных балетов «Пляски». Фото: Sb.by
Вечер одноактных балетов «Пляски». Фото: Sb.by

Каментатары адзначаюць, што пасля таго, як у маі 2024 года народны артыст Валянцін Елізар'еў пайшоў з пасады мастацкага кіраўніка опернага тэатра, ён зусім скаціўся.

«У Вялікім адбываецца бязмежжа!!! Чаму Міністэрства культуры на гэта заплюшчвае вочы! Верх пошласці і безгустоўшчыны! Як жа мы раней ганарыліся нашым оперным!» — абураюцца гледачы.

Балет «Скокі», які прыйшоўся не даспадобы беларусам, паставіў Ігар Колб, залужаны артыст Расіі, які быў запрошаны на пасаду галоўнага балетмайстра тэатра ў 2022 годзе, яшчэ пры Елізар'еве. Колб нарадзіўся і вучыўся ў Беларусі, але 26 гадоў прапрацаваў у пецярбургскім Марыінскім тэатры перад тым, як вярнуцца на Радзіму.

Дырыжорам-пастаноўшчыкам балета выступіў Арцём Макараў, народны артыст Рэспублікі Башкартастан, які стаў галоўным дырыжорам тэатра ў 2023 годзе.

Гэтая пасада была з 2020 года вакантнай. У той год, калі яшчэ пратэсты былі ў сваёй найвялікшай сіле, 24 жніўня галоўным дырыжорам быў прызначаны Вячаслаў Чарнуха-Воліч, але ўжо праз два дні, 26 жніўня, ён пакінуў пасаду па вельмі дзіўнай прычыне.

Калектыў тэатра, які ўдзельнічаў у пратэстах, зведаў пасля палітычныя чысткі. У тым ліку былі звольнены дырыжоры Андрэй Галанаў, Іван Касцяхін і Алег Лясун.