Памёр былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі памёр на 87-м годзе жыцця, паведамляе выданне Corriere della Sera.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Раней паведамлялася, што палітыка шпіталізавалі 5 красавіка ў міланскую бальніцу «Сан-Рафаэле» з падазрэннем на пнеўманію ўсяго праз тыдзень пасля апошняй шпіталізацыі. Мясцовыя СМІ пісалі, што запаленне лёгкіх магло быць наступствам агульнай аслабленасці арганізма, выкліканай лейкеміяй — ракам крыві. Былы прэм’ер-міністр Італіі і лідар партыі «Наперад, Італія» Сільвіа Берлусконі 45 дзён знаходзіўся ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Як піша Corriere Della Sera, Берлусконі зноў быў шпіталізаваны ў міланскую клініку ў мінулую пятніцу, 9 чэрвеня.

Сільвіа Берлусконі — медыямагнат, мільярдэр, які чатыры разы ўзначальваў італьянскі ўрад і тройчы быў асуджаны на розныя тэрміны, але так і не праседзеў ніводнага дня ў зняволенні.

У 2016 годзе ён быў шпіталізаваны з прычыны сардэчнай недастатковасці і перанёс аперацыю на сэрцы. Праз тры гады палітык зноў трапіў у бальніцу з нырачнымі колікамі. У 2020-м у палітыка выявілі каранавірус і двухбаковую пнеўманію, на наступны год ён зноў захварэў на COVID-19.