Одна из актуальных социальных проблем страны — злоупотребление беларусами ненормативной лексикой. Особенно это касается молодежи. Такое мнение выразил на пресс-конференции директор Института языкознания им. Якуба Коласа НАН Беларуси Игорь Капылов.
— Што тычыцца сацыяльных праблем, адна з важных — гэта злоўжыванне ў сучасным грамадстве так званай ненарматыўнай, абсцэннай лексiкай. На жаль, гэту лексiку можна пачуць усюды — ва ўстановах адукацыi, у грамадскiх месцах, у сям’i. Нават з экранаў тэлевiзараў некаторыя журналiсты апраўдываюць, што гэта абсцэнная лексiка — гэта добра, мат чароўны, у iм каласальная сiла, загадка i гэтак далей, — сказал Игорь Капылов.
По словам спикера, особенно эта проблема распространена среди молодежи.
— Моладзю часам гэтая лексiка ўспрымаецца як абсалютна нармальная, маладыя людзi даволi часта ўспрымаюць нецэнзурную лексiку як данiну модзе, як своеасаблiвы моўны код, якi аблягчае камунiкацыю, падкрэслiвае прыналежнасць да пэўных сацыяльных груп, — подчеркнул он.
Капылов отметил, что злоупотребление такой лексикой «не проста забаронена нормамi маралi… гэта тое, што засмечвае мову, разбурае моўную сiстэму <…> i ў вынiку вядзе не толькi да збяднення моўнай сiстэмы — праблему трэба бачыць намнога шырэй — вядзе да дэградацыi асобы, непаўнацэннасцi чалавека».
— Нам трэба актыўна працаваць у гэтым напрамку, разам з калегамi лiтаратуразнаўцамi, пісьменнікамі, паэтамі, папулiзаваць творы нашых класiкаў, прыцягваць да гэтай працы школу, вярнуць усе ж такiя творчыя працы, як пераказ. На жаль, мы адзначаем сёння, што ў моладзi так званае мазаiчнае, клiпавае мысленне. Трэба прыцягваць да культуры, — резюмировал он.