Лидер демократических сил Беларуси Светлана Тихановская 8 марта провела брифинг у посольства Беларуси в Литве и потребовала показать политзаключенных, которых долгое время держат без связи с внешним миром — в режиме инкоммуникадо, сообщил Офис Светланы Тихановской.
— Ужо год я не ведаю нічога пра свайго мужа Сяргея Ціханоўскага. З таго часу — год таму апошні раз чула — а з тых пор ні лістоў, ні званкоў, ні сустрэч з адвакатамі. Толькі ананімныя пісьмы, што ён нібыта памёр і адное тое відэа, дзе я ледзь яго пазнала.
Год як мы нічога не чулі пра Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Ігара Лосіка, іншых многіх палітвязняў.
Інкамунікада — гэта спосаб катавання. І гэта катаванне не толькі для палітвязняў, але і для іх сем’яў, якія жывуць у поўнай невядомасці і страху, што можа адбыцца самае найгоршае.
Рэжым Лукашэнкі ўжо забіў пяцярых беларускіх палітвязняў — Ігара Ледніка, Вадзіма Храсько, Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Мікалая Клімовіча, і працягвае забіваць іншых. Турма — гэта павольная смерць. А смерць у зняволенніі — гэта страшная смерць…
Здавалася, забойства Навальнага ў Расіі мусіла б скалануць міжнародную супольнасць, прымусіць да дзеянняў. Але пакуль мы збольшага чуем толькі словы асуджэння і заклапочанасці.
І мы павінны не дапусціць новыя ахвяры. Мы павінны спыніць катаванні людзей у турмах. І сёння я звяртаюся да генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша: умяшайцеся. Патрабуйце спыніць зверскую палітыку інкамунікада ў беларускіх вязніцах. У вашых сілах выратаваць жыцці людзей. І гэта не палітычнае пытанне — гэта пытанне гуманітарнае.
Тихановская также обратилась к правительствам зарубежных стран и попросила сделать приоритетным вопрос беларусских политзаключенных, а также выставить ультиматум Лукашенко с требованием показать политзаключенных, которых держат в условиях инкоммуникадо и выпустить их из тюрем.
— І сёння мы павінны быць рашучымі і салідарнымі. І рэжым павінен чуць, што мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольныя, — завершила свое выступление Тихановская.
Участники акции у посольства держали в руках плакаты и фотографии заключенных, которых, как и Сергея Тихановского, содержат в условиях инкоммуникадо.