В феврале 2024 года белорусский поэт Сергей Прилуцкий, живущий в Буче под Киевом, опубликовал сборник стихов «Нічога нястрашнага». Большинство из них были написаны после начала полномасштабного российского вторжения в Украину. О выходе книги Прилуцкий рассказал в своих социальных сетях.
«У Берліне ў выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніжка маіх апошніх вершаў. Акрамя трох тэкстаў усе яны напісаныя пасля 24.02.24, але і гэтыя тры таксама пра вайну і яе прадчуваньне. Першы з лістоў Адаму быў напісаны ў сакавіку 2021 году, другі — у студзені 2022-га. РПЦ — у ліпені 2019-га. І яны цалкам апісваюць тое, што адбываецца зараз. Дзякуй дарагім Дзмітрыю Строцаву (белорусский поэт, главный редактор издательства. — Прим. ред.) за выданьне, Кацярыне Пікірэні за малюнак і Наталлі Русецкай за рэдактуру. І, галоўнае, украінскаму войску, што яшчэ жывы і маю магчымасьць пісаць гэты пост», — написал Прилуцкий.
Поэт живет в украинской Буче более 15 лет. В 2022 году ему удалось выбраться оттуда примерно через две недели оккупации. Вернулся в мае 2022 года, когда там появились вода и отопление. Через квартиру Прилуцкого прошли россияне, некоторые вещи были украдены.
В своих социальных сетях Прилуцкий публиковал одно из стихотворений, вошедшее в книгу.
Тут пачыналася татальная вайна
гарэў аэрапорт на ганку людзі
бясконцыя палілі цыгарэты
казалі — мы такога не чакалі
пад гукі авіяцыі і стрэлы
ў аўто грузілі рэчы і радню
ў падвалах пахла цьвільлю і лайном
таксі стаяла ля суседняга будынку
каб рушыць неўзабаве ў бок сталіцы
хто здолеў дазваніцца да сваіх
крычаў — у нас тут срака тут п*зда
пакуль над дахамі ляцелі верталёты
пакуль яшчэ было каму крычаць
і не ляцелі над царквой снарады
яшчэ былі кансервы і бухло
па крамах не блукалі марадзёры
для іх вайна здавалася гульнёй
нязвыклаю і шчодраю прыгодай —
нібы ў кіно глядзелі як жыцьцё
імкліва трансфармуецца ў кашмар —
былі адзінымі каму было ўсё пох*й
суседка абдымаючы дзяцей
ледзь стрымлівала плач дрыжэла неба
з бліжэйшага адкрытага акна
ляцелі водары забытага сьняданку
яшчэ крыху — ніхто ня знаў — і ўсё
замкнецца пастка і пачнецца пекла
яшчэ ніхто ня думае пра сьмерць
але ўжо адчуваюць ейны подых
пусцеюць вуліцы ў ваколіцах і п’яны
пенсіянер глядзіць зачаравана
з балкона як палае далягляд
і ўніз ляціць апошні недапалак
Сяргей Прылуцкі, «Раніца 24-га»