Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас», што праводзіцца ўжо ў другі раз, абвясціла кароткі спіс намінантаў. У конкурсе бяруць удзел 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў — створаныя беларусамі ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны, кароткі і поўны метр. Узнагароды будуць уручаныя ў 13 катэгорыях.
Адбор ажыццяўлялі 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследчыкаў. Некаторыя стужкі бралі ўдзел у кінапрэміі ананімна. Фільм «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы быў выключаны з доўгага спісу прэміі па просьбе рэжысёра.
Прыводзім поўны кароткі спіс намінантаў:
«Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»
- «Мара» Сашы Кулак;
- «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета» Вольгі Абрамчык;
- «Смеласць» Аляксея Палуяна.
«Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»
- «Дзённік Анастасіі» Максіма Буйніцкага;
- «Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч;
- «Метадычка» Паўла Мажара.
«Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»
- A Kid’s Flick Мікіты Лаўрэцкага;
- «Лета 1989» Уладзіміра Казлова;
- «Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага.
«Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»
- «Ператрымка» Андрэя Кашперскага;
- «Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі;
- «У жывым эфіры» Мары Тамковіч.
«Найлепшы анімацыйны фільм»
- «Вячэра з індыком» Глеба Куфцерына;
- The Primitives Генадзя Буто;
- «Shirey Mara» Наты Карнеевай.
«Найлепшы рэжысёр»
- Ананімная рэжысёрка;
- Саша Кулак за фільм «Мара»;
- Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Спатканне ў Мінску».
«Найлепшы актор»
- Мікіта Лаўрэцкі за ролі ў сваіх фільмах;
- Андрэй Новік за ролю ў фільме «Ператрымка»;
- Ананімны актор.
«Найлепшая акторка»
- Лянка Грыў за ролю ў фільме Soyka;
- Аляксандра Вайцэховіч за ролю ў фільме «У жывым эфіры»;
- Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах «Спатканне ў Мінску» і A Kidʼs Flick.
«Найлепшая праца аператара»
- Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух за фільм «Смеласць»;
- Юлія Шатун за фільм «Спатканне ў Мінску»;
- Саша Кулак за фільм «Мара».
«Найлепшы сцэнар»
- Уладзімір Казлоў за фільм «Лета 1989»;
- Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Ператрымка»;
- Мара Тамковіч за фільм «У жывым эфіры».
«Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака-пастаноўшчыка»
- Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»;
- Dymna Vyderka за фільм «Мара»;
- Valentina Caniglia за фільм Soyka.
«Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара і/ці гукарэжысёра»
- Вольга Падгайская і ананімны саўнд-дызайнер за фільм «Галасы. Дзе мой край»;
- Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»;
- Генадзь Буто за фільм Too Big Drawing.
«Адкрыццё года»
- Ананімная рэжысёрка;
- Павел Мажар;
- Юрый Сямашка.
Імёны пераможцаў будуць агучаныя пазней — у лютым.