Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Стали известны имена всех потенциальных кандидатов в президенты Беларуси
  2. Новая тактика и «специальный подход». Узнали, к кому и по каким основаниям приходили силовики во время недавних рейдов
  3. В Гродно 21-летнего курсанта МВД приговорили к 15 годам колонии
  4. В СМИ попал проект мирного договора, который Киев и Москва обсуждали в начале войны: он раскрывает планы Путина на устройство Украины
  5. «Надеюсь, Баста просто испугался последствий». Большое интервью с Влади из «Касты»
  6. Объемы торгов все ниже, а курс повышается: чего ждать от доллара в начале ноября. Прогноз по валютам
  7. «Уже почти четверо суток ждать». Перед длинными выходными на границе с Польшей снова выстроились очереди
  8. «Наша Ніва»: Задержан известный певец Дядя Ваня
  9. В ISW рассказали, как Россия вмешивалась в выборы в Молдове, пытаясь обеспечить преимущество прокремлевскому кандидату Стояногло
  10. Эксперт заметила, что одна из стран ЕС стала охотнее выдавать визы беларусам. Что за государство и какие сроки?
  11. Лукашенко согласовал назначение новых руководителей в «Белнефтехим» и на «Беларуськалий»


Рэдакцыя літаратурнага сайта bellit.info склала Топ-100 беларускіх кніг, якія выйшлі ў 2023 годзе. Калі хтосьці хоча вас пераканаць, што «купіць няма чаго» альбо спрабуе выпытаць «хоць адну нармальную беларускую кнігу», падзяліцеся гэтым тэкстам.

Паэзія

Фота: bellit.info
Фота: bellit.info

Знакавай для 2023 года сталася паэтычная серыя hochroth Minsk (Берлін, ініцыятыва Дзмітрыя Строцава). Найчасцей агляданымі ў сеціве былі кнігі «Побач» Насты Кудасавай, рок-паэзія «Марнатраўны сын» Фелікса Аксёнцава і «Цела мігдалу» Ганны Шакель.

  • Валянціна Аксак «Уцёкі з Палесся»
  • Фелікс Аксёнцаў «Марнатраўны сын»
  • Крысціна Бандурына «Самае трывожнае лета»
  • Вольга Злотнікава «Наперадзе толькі лес»
  • Артур Камароўскі «Corpus vile»
  • Артур Камароўскі «Я і ёсць забаронены сцяг»
  • Ганна Комар «Вызвалі альбо бяжы»
  • Ганна Комар «Трыпутнік»
  • Наста Кудасава «Побач»
  • Наста Кудасава «Я працягваю»
  • Уладзімір Някляеў «Сам»
  • Юр Пацюпа «Рой»
  • Ганна Севярынец «Тое, што сказалася вершам»
  • Дмитрий Строцев «Улей»
  • Андрэй Сцепанюк «Зямля над белай ракой»
  • Віктар Сямашка «Аўтар мае рацыю заўжды»
  • Андрэй Хадановіч «На беразе волі»
  • Ганна Шакель «Цела мігдалу»

Проза

Фота: bellit.info
Фота: bellit.info

Сярод вартых чытання кніг вылучым творы Альгерда Бахарэвіча, якія выйшлі ў 2023 годзе тройчы прычым у абсалютна розных жанрах, і доўгачаканую новую кнігу-аўтабіяграфію мысляра Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». Новы том мангі, дзённік-эсэ, раманы, апавяданні, запісы — цэлае суквецце жанравых формаў з’явілася і ў многіх іншых выдатных аўтараў:

  • Валянцін Акудовіч «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»
  • Уладзімір Арлоў «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча»
  • Альгерд Бахарэвіч «Ператрус у музеі»
  • Альгерд Бахарэвіч «Плошча Перамогі»
  • Альгерд Бахарэвіч «Хлопчык і снег»
  • Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2»
  • Марыя Вайцяшонак «На прызбе ў Сілічах»
  • Валер Гапееў «Вольнеры»
  • Зараслава Камінская «Па-той-бок. Старыя лялькі, новыя гульні»
  • Вал Клемент «Круглая Square»
  • Вінцэсь Мудроў «Гарачы парафін»
  • Вінцэсь Мудроў «Сустрэчы»
  • Юля Цімафеева «Мінскі дзённік»
  • Ганна Янкута «Час пустазелля»

Пераклады

Фота: bellit.info
Фота: bellit.info

Працавалі тут многія выдавецтвы, але першым трэба назваць выдавецтва «Янушкевіч», а найбольш яркім перакладам года, напэўна, назавем выхад першага тому «Валадара пярсцёнкаў» Толкіна (пераклад Ігара Кулікова). Разам з тым, шыкоўны літоўскі раман Шкемы (пераклад Сяргея Шупы), з выдатным н’ю-ёркаўскім джойсаўскім духам, а таксама і шматслойны ізраільскі класік Меір Шалеў у перакладзе Паўла Касцюкевіча ніяк не саступаюць у знакавасці і значнасці. Пры канцы года з’явілася новая серыя польскай класікі ад выдавецтва «Гутэнберг». Знакавымі падзеямі можна назваць і выхад «Паэтыкі» Арыстотэля, новага перакладу Бібліі.

З паэтычных перастварэнняў, на погляд рэдакцыі, варты абавязковага набыцця Ілья Камінскі і яго кніга «Рэспубліка глухіх». Безумоўны сусветны поспех кнігі-паэмы-антыўтопіі прыйшоў і ў беларускую мову.

  • Арыстотэль «Паэтыка». Пераклад Лявона Баршчэўскага
  • «Біблія. Кнігі Старога і Новага Запавету». Пераклад Антонія Бокуна
  • Генрых Гайнэ «Габрэйскія мелодыі». Пераклад Ігара Крэбса
  • Эдмунд Гусэрль «Філасофія як дакладная навука». Пераклад Лявона Баршчэўскага
  • Сяргей Жадан «Іншае імя любові». Пераклад Андрэя Хадановіча
  • Сяргей Жадан «Месапатамія». Пераклад Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча
  • Ілья Камінскі «Рэспубліка глухіх». Пераклад Вальжыны Морт і Юлі Цімафеевай
  • Клайв Стэйплз Льюіс «Хронікі Нарніі. Конь і яго хлопчык». Пераклад Яны Ўладыкі
  • Адам Міцкевіч «Гражына». Пераклад Марыі Мартысевіч
  • Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск». Пераклад Іны Хоміч
  • Дж.Р.Р. Толкін «Валадар пярсцёнкаў». Пераклад Ігара Кулікова
  • Фрэнсіс Скот Фіцджэральд «Вялікі Гэтсбі». Пераклад Сяргея Матыркі
  • Вітольд Шаблоўскі «Танец з мядзведзямі». Пераклад Адэлі Дубавец
  • Мэір Шалеў «За сіняй гарой». Пераклад Паўла Касцюкевіча
  • Антанас Шкема «Белы саван». Пераклад Сяргея Шупы

Фем- і квір-літаратура

Фота: bellit.info
Фота: bellit.info

2023-ты абавязкова запомніцца яшчэ і тым, што менавіта ў гэтым годзе ўпершыню не кропкава, а адразу цэлай палічкай кніжак прагучала фем- і квір-літаратура. Асобна адзначым тут кнігу-анталогію «Мальцы выходзяць з-пад кантролю: анталёгія беларускага гей-пісьменства».

  • Віка Біран «Я танцую»
  • Франк Варжак «Чысты баранок»
  • Мальцы выходзяць з-пад кантролю
  • Тоні Лашдэн «Чорны лес»
  • «Расцяжэнне»

Перавыданні спадчыны і выбраныя творы

Фота: bellit.info
Фота: bellit.info

Першым нумарам паставім у гэтым раздзеле трохтамовік, падрыхтаваны Аксанай Данільчык і Віктарам Жыбулем для выдавецтва «Пфляўмбаўм»: тры знакавыя паэткі 1920-х Зінаіда Бандарына, Наталля Вішнеўская і Яўгенія Пфляўмбаўм нарэшце дачакаліся выдаўцоў, і на свет цэлы з’явіліся выдатныя аднатамовікі спадчыны. Прымыкаюць да іх «Анталогія паэтак», укладзеная, мабыць, найбольш вядомай свету беларускай паэткай Вальжынай Морт і грунтоўная анталогія драматургіі беларускага авангарду «Нетутэйшыя». Наступным у шэрагу варта назваць прадстаўнічы 600-старонкавы фаліянт спадчыны Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы», укладання Ганны Кісліцынай і Галіны Разанавай. Сапраўды чаканай падзеяй стаўся і выхад першай кнігі акадэмічнага 12-томніка Кузьмы Чорнага.

З серыйных выданняў узгадваем сёлетняе аднаўленне ў Беластоку пад крылом фонда «Камунікат» вядомай серыі «Паэты планеты», дзе выйшлі ўжо тры кнігі лірыкі. Раптоўнай, але ад таго не менш прыемнай навіной сталі «Мовазнаўчыя працы» Вацлава Ластоўскага: поўны збор яго артыкулаў ад часоў «Нашай Нівы». Як заўжды, выдатныя кнігі і ў «Бібліятэцы Бацькаўшчыны»: зноў жа ў Беластоку выйшлі пісьменнікі паваеннай эміграцыі.

  • Валянцін Акудовіч «Мяне няма»
  • «Анталогія паэтак». Выбранае Вальжынай Морт
  • Уладзімір Арлоў «Выбраная лірыка» («Паэты планеты»)
  • Зінаіда Бандарына «Да новага заўтра»
  • Наталля Вішнеўская «Неба мнагавокае»
  • Леў Гарошка «Выбранае»
  • Міхась Кавыль «Выбранае»
  • Вацлаў Ластоўскі «Мовазнаўчыя працы»
  • «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія („ТВЛ“, „Бум-Бам-Літ“)»
  • Уладзімір Някляеў «Перавыбранае»
  • Яўгенія Пфляўмбаўм «Сонца»
  • Алесь Разанаў «З маланкаю ў сэрцы»
  • Андрэй Хадановіч «Фантомныя радасці»
  • Андрэй Хадановіч «Вершы»
  • Кузьма Чорны. «Збор твораў у 12 тамах. Том 1»

Навук-поп і нон-фікш

Фота: bellit.info
Фота: bellit.info

Пальму першынства ў 2023 годзе рэдакцыя аддае выдавецкаму калектыву «Беларускай навукі», а ў прыватнасці — выдатным кнігам па гісторыі этнаграфіі і культуры памяці. Яны, ды і шыкоўныя падарункавыя тамы «Традыцыйнага светаладу», сёлета працягваюць выводзіць беларускую фалькларыстыку з цянётаў малапрывабнасці (на жоўтай паперы і дробным кеглем), да якіх звыкся чытач у 2000-я, у сапраўды вартыя самых высокіх ацэнак выданні.

З паліграфіяй і тыражамі не ўсё так проста і цяпер, але тэндэнцыя да лепшага навідавоку. Разам з тым, і апрача фальклору, у чытача ёсць чым пераняцца: ад беларускага гандлю эпохі вялікіх князёў да рэфлексіі над 2020-м годам, можна пасмяяцца з Купалам, Коласам і яшчэ добрым дзясятка літаратараў, можна занурыцца ў гісторыю масавых эпідэмій і кліматычных анамалій. Нарэшце, з’явіліся і важкія кнігі-біяграфіі.

  • Алесь Бараноўскі «Дзмітрый Прышчэпаў. Старонкі жыцця»
  • Юры Бохан, Сяргей Сергачоў, Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Захар Шыбека «Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Т.1»
  • Аліна Высоцкая «Беларускі народны соннік»
  • Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч, Надзея Саўчанка «Забытая экспедыцыя 1923 года»
  • Сяргей Грунтоў «Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ — пачатку ХХІ ст.»
  • Яніна Грыневіч «Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча»
  • Дзед Янкель «Дзедавы казкі»
  • Зміцер Дрозд «Минский тюремный замок. Часть 1. Побеги»
  • Павел Каралёў «Купала і Колас жартуюць»
  • Генрых Кіршбаўм «Беларускі брыкалаж»
  • «Маджарские: армянский род в истории Беларуси»
  • Дзяніс Марціновіч «Слюнькоў: палітычная біяграфія»
  • «Традыцыйны светалад беларусаў. У 5 кн. Кн.1. Касмалогія. Кн. 2. Сфера сакральнага. Народная тэалогія»
  • Сяргей Харэўскі «Мінск у мастацтве: вобразы горада розных эпох»
  • Сяргей Шапран «Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот. Кніга 2-я»
  • Сяргей Токць, Андрэй Вашкевіч «Холад, голад і зараза: кліматычныя анамаліі, эпідэміі XIX стагоддзя»

Літаратура дзя дзяцей

Фота: bellit.info
Фота: bellit.info

На першае месца ставім спалучэнне класнага перакладу з арт-букавай тэхнікай калажнага ілюстравання, якое здзейснілася ў «Акадэміі доктара Клякса» Яна Бжэхвы («Папуры»). Не менш важнымі сталі кнігі Андрэя Скурко для самых маленькіх чытачоў: кніжка-кардонка (калі гэта яны апошні раз выходзілі па-беларуску?) «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі» і вершаваная азбука «Хачу ўмець чытаць».

Для больш сталага чытача, які ўжо даўно ўмее чытаць, адзначым у рэкамендацыях кнігу Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі». Як заўжды, добра паказалі сябе выдавецтва «Коска» і «Тэхналогія», «Папуры» і Раман Цымбераў, некалькі добрых кніг выйшла і ў цэнтрах беларускай дыяспары Польшчы.

  • Эліяш Барт «Джа. Легенда аб забраным сэрцы»
  • Ян Бжэхва «Акадэмія доктара Клякса». Пераклад Алены Пятровіч
  • Яна Вольская «Ашуканкі»
  • «Мае цудоўныя калядныя гісторыі». Пераклад Кацярыны Маціеўскай
  • Мінору Камата «Ананасы і снег». Пераклад Аляксандры Пятровіч і Адама Явара
  • «Каток-пестунок. Вершы, забаўлянкі, калыханкі»
  • Марк-Увэ Клінг, Астрыд Хен «Велікодны Дзед». Пераклад Ігара Крэбса
  • Тодар Кляшторны «Пра зайца, ваўка і мядзведзя»
  • Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі»
  • Роўз Лагеркранц, Эва Эрыксан «Маё сэрца скача ды смяецца». Пераклад Надзеі Кандрусевіч
  • Роўз Лагеркранц, Эва Эрыксан «Апошні раз, калі я была шчаслівая». Пераклад Надзеі Кандрусевіч
  • Свэн Нурдквіст «Вялікая кніга прыгод Пэтсана і Фіндуса». Пераклад Надзеі Кандрусевіч
  • Грэтэ Ротбёль, Вівека Шогрэн «Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу». Пераклад Дзмітрыя Плакса
  • Тацяна Сапега, Марыя Каралёва «Скарына дзеткам»
  • Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі»
  • Андрэй Скурко «Хачу ўмець чытаць. Вершаваная азбука»
  • Надзея Ясмінска «Снегурумі»