У межах Беларуска-яўрэйскага фестывалю адбыўся рэліз новага музычнага праекта, дзе беларускія музыкі даследуюць беларуска-яўрэйскую паэзію. Пачатак такой калабарацыі — артыстычнае выкананне беларускай спявачкай Pаlina верша Мойшэ Кульбака «Культура» 1917 года, паведамляе CityDog.
«Культура» — адзін з ранніх вершаў Мойшэ Кульбака, напісаны ў Коўне ў 1917 годзе, які ўвайшоў ва ўрбаністычны цыкл «Пад задымленым небам». У вершы Кульбак захапляецца цудоўным новым светам, адчуваючы сябе ягоным усёмагутным творчым уладаром, не зважаючы на тое, што XX стагоддзе ўжо распачало сваю крывавую храналогію войнаў, тэрору і гвалту.
Як дзеліцца Palina, Мойшэ Кульбак стварыў цікавы метафарычны тэкст пра дасягненні прагрэсу, якія ён, верагодна, нават не бачыў сваімі вачыма:
— Мне падаецца сучасным і своечасовым паразважаць аб гэтым. Гэты музычны эксперымент — магчымасць адкрыць дыялог з аўтарам праз стагоддзi і ўзняць пытанне ўзаемаадносін чалавецтва і яго дасягненняў. Як падрыхтавацца да будучыні? Чыя гэта будзе песня? Штучны інтэлект спросціць чалавечае жыццё ці адменіць чалавека, ці паўстане робататэхніка і як глыбока дойдзе чалавечая адзінота — пытанні адкрытыя.
Сінгл выпушчаны ў партнёрстве з праектам Radio Plato.
Читайце таксама на CityDog:
Надоели картошка и макароны? Вот 10 несложных гарниров, которые разнообразят ваш рацион
Помните кафе-столовую «Встретимся на Немиге»? Смотрите, что там теперь