Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Стали известны имена всех потенциальных кандидатов в президенты Беларуси
  2. Новая тактика и «специальный подход». Узнали, к кому и по каким основаниям приходили силовики во время недавних рейдов
  3. В Гродно 21-летнего курсанта МВД приговорили к 15 годам колонии
  4. В СМИ попал проект мирного договора, который Киев и Москва обсуждали в начале войны: он раскрывает планы Путина на устройство Украины
  5. «Надеюсь, Баста просто испугался последствий». Большое интервью с Влади из «Касты»
  6. Объемы торгов все ниже, а курс повышается: чего ждать от доллара в начале ноября. Прогноз по валютам
  7. «Уже почти четверо суток ждать». Перед длинными выходными на границе с Польшей снова выстроились очереди
  8. «Наша Ніва»: Задержан известный певец Дядя Ваня
  9. В ISW рассказали, как Россия вмешивалась в выборы в Молдове, пытаясь обеспечить преимущество прокремлевскому кандидату Стояногло
  10. Эксперт заметила, что одна из стран ЕС стала охотнее выдавать визы беларусам. Что за государство и какие сроки?
  11. Лукашенко согласовал назначение новых руководителей в «Белнефтехим» и на «Беларуськалий»


Сёння, 30 верасня, споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Да гэтай даты Zerkalo.io згадала, якое імя паэт меў пры нараджэнні, як стаў вялікім начальнікам і чаму яму не падабалася рэакцыя слухачоў на адзін са сваіх самых вядомых вершаў, які стаў песняй.

Фото: Сяржук Серебро, «Народныя навіны Віцебска»
Фота: Сяржук Серабро, «Народныя навіны Віцебска»

Быў Нінелам — стаў Нілам

Ніл Гілевіч нарадзіўся ў 1931 годзе на Лагойшчыне ў вельмі вялікай сям'і — быў адным з васьмі дзяцей старшыні мясцовага сельсавета. Пры нараджэнні будучы паэт атрымаў імя Нінел — яно атрымліваецца, калі прачытаць прозвішча Ленін наадварот. Потым творца выкінуў з імя дзве літары і стаў Нілам.

Дарэчы, гэта не адзіная містыфікацыя, звязаная з яго сям’ёй. Брат Гілевіча, Мікола, стаў празаікам і журналістам, узначальваў газету «Літаратура і мастацтва». Каб яго не блыталі з Нілам, ён узяў сабе псеўданім Гіль.

Пасля вайны Ніл працаваў калгасным паштальёнам, потым вырашыў стаць выкладчыкам. Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут і філалагічны факультэт БДУ, пасля чаго доўгія гады выкладаў у галоўнай ВНУ краіны.

Гілевіч абараніў дысертацыю па філалогіі, а яшчэ доўгія гады збіраў фальклор і сістэматызаваў матэрыялы, які падчас практыкі збіралі студэнты. Паэт выкладаў на кафедры беларускай літаратуры, але цікавіўся яшчэ і літаратурамі іншых краін.

У апошнія гады жыцця ён стаў выдаваць уласны збор твораў. Па яго словах, грошы на два тамы яму далі сябры. Астатнія выдаткоўваў з уласнай пенсіі, таму выданні хутка сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Першы том выйшаў накладам у 500 экземпляраў, апошні, 23-ці — усяго 50.

Поэт Н. С. Гилевич (портрет) 1958 г., г. Минск. Коллекционер И. Берлин
Ніл Гілевіч. 1958 год, Мінск. Калекцыянер І. Берлін. Фота: БДАКФФД

Дык вось некалькі тамоў з яго збору твораў былі аддадзены менавіта перакладам са славянскіх моваў. Перш за ўсё, з балгарскай.


Тады падняўся ва ўсю веліч,

Пад пахай сціснуўшы саф’ян,

Паэт-вучоны Ніл Гілевіч —

Вялікі друг усіх славян.


Гэта цытата з паэмы «Сказ пра Лысую гару». У гэтым фрагменце Ніл Гілевіч… напісаў сам пра сябе.

«I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі!»

Нил Гилевич среди студентов Витебского педагогического института, 1988 год, Витебск. Редакция газеты «Витебский рабочий», фотограф Жуков
Ніл Гілевіч сярод студэнтаў Віцебскага педінстытута, 1988 год, Віцебск. Рэдакцыя газеты «Витебский рабочий», фатограф Жукаў, БДАКФФД

У 1971-м у Мінску па руках стала хадзіць ананімная паэма «Сказ пра Лысую гару». У ёй расказвалася, як айчынныя пісьменнікі будавалі сабе лецішчы недалёка ад сталіцы, ля Лысай гары (яе вышыня 342 метра, яна ўсяго на тры метры саступае гары Дзяржынскай, самай высокай у Беларусі).

У паэме хапала гумарыстычных падрабязнасцяў.


Адзін рэдактар меў удачу:

Купіць гаўна ён бочку змог.

Прыпёр упоцемку на дачу

І начапіў цяжкі замок.

Тады, на сорам чалавеку, —

Ад слаўных будняў убаку —

І ўзнік ганебны лозунг веку:

«Гаўно трымайце на замку!»


Гэта гісторыя сапраўдны абылася з паэтам Кастусём Кірыенкам.

Нил Гилевич на лыжной прогулке в 1984 году, Минск. Фото: Е. Коктыш
Ніл Гілевіч на лыжнай прагулцы. 1984 год, Мінск. Фота: Я. Коктыш, БДАКФФД

Доўгія гады аўтар паэмы заставаўся невядомы.

У 2003 годзе Гілевіч заявіў, што менавіта ён напісаў гэты твор, а сюжэтамі з ім дзяліўся паэт Мікола Аўрамчык. Той надта пакрыўдзіўся, бо лічыў, што паэму яны напісалі разам.

Зрэшты, «Сказ пра Лысую гару» застаўся ў сваім часе. Гілевіч больш вядомы як аўтар іншых твораў. Ён напісаў раман у вершах «Родныя дзеці», а таксама шэраг вершаў, якія сталі класікай. Сярод іх знакаміты верш «І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі!»


За векам век плыве-цячэ,

А мы ідзем, ідзем… I што ж?

О, як далёка нам яшчэ

Да Беларусі!

Ужо няўсцерп нам крыж пакут,

I мы крычым, крычым, але —

Не дакрычаліся пакуль

Да Беларусі.

А можа быць, яна — міраж,

I ўсе мы трызнім? Бо чаму ж

Не далятае голас наш

Да Беларусі?

Відаць, пракляцця знак ляжыць

На нас ад роду, і таму

Так цяжка шлях нам церабіць

Да Беларусі.

Равуць вятры, грымяць грамы,

Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,

I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы

Да Беларусі!..


Выступление Нила Гилевича на празднике поэзии, посвященном народному поэту Беларуси Якубу Коласу, в деревне Николаевщине. Фото 1978 года, Столбцовский район. Коллекционер В. Марционко
Ніл Гілевіч выступае на свяце паэзіі ў вёсцы Мікалаеўшчына, дзе нарадзіўся Якуб Колас. 1978 год. Калекцыянер В. Марцыёнка, БДАКФФД

Але самым вядомым яго творам стаў безумоўна «Вы шуміце бярозы» («А я лягу-прылягу»), якую многія лічылі народнай песняй.


Вы шуміце шуміце надамною бярозы,

Калышыце люляйце свой напеў векавы,

А я лягу прылягу край гасцінца старога

На духмяным пракосе недаспелай травы.


Лідар гурта «Сябры» Анатоль Ярмоленка, які яе выконваў, расказваў: гэтую песню заспявалі ў народзе, але нечакана назвалі «песняй гультая».

«Яму было прыкра, ён быў крыху расчараваны, нягледзячы на ​​яе папулярнасць. Пасля гэтага я стаў перад выкананнем песні распавядаць, што гэта песня пра чалавека, які едзе па гасціннай дарозе да сваіх блізкіх і родных, на родную зямлю. Ён стаміўся і прылёг у траву. Што гэта песня пра каханне да радзімы. Тады ўжо палягчэла».

Гілевіч з’яўляўся адным з васьмі народных паэтаў Беларусі — разам з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Петрусём Броўкам, Аркадзем Куляшовым, Максімам Танкам, Піменам Панчанка і Рыгорам Барадуліным. І апошнім, які насіў гэтае ганаровае званне.

Палітык і абаронца беларускай мовы

Поэт Нил Гилевич с писателем Василем Быковым и поэтом Петром Макалем во время Всесоюзного совещания писателей и критиков на тему «Бессмертный подвиг народа в Великой Отечественной войне и советская литература», фото 1975 года, Минск. Коллекционер В. Марци
Справа налева: Ніл Гілевич, Васіль Быкаў і паэт Пятрусь Макаль. 1975 год, Мінск. Калекцыянер В. Марцыёнка, БДАКФФД

Ніл Гілевіч быў не толькі пісьменнікам, але і палітыкам, з’яўляўся дэпутатам парламента двух скліканняў. У першы з іх, Вярхоўны Савет 11 склікання, яго выбралі на безальтэрнатыўнай аснове. Фактычна, прызначалі па спісе.

Галоўная заслуга гэта парламента — прыняцце ў пачатку 1990-га «Закона аб мовах», які замацаваў за беларускай статус дзяржаўнай. Тады кампартыя хацела перахапіць ініцыятыву ў Беларускага народнага фронта: моўнае пытанне з’яўлялася адным з яго козыраў. Ды і саюзны Цэнтр у асобе Міхаіла Гарбачова быў не супраць. Але гэта не адмяняе значэнне гэтага закона.

Яго палажэнні распрацавала спецыяльная камісія, у якую ўвайшоў Гілевіч. Пасля грамадскага абмеркавання закон перадалі ў парламент, якія пасля дыскусій зацвердзіў яго.

«Некаторыя таварышы катэгарычна настойваюць на тым, каб статус дзяржаўнага надаць ў рэспубліцы не толькі беларускай, але і рускай мове, — казаў на абмеркаванні Гілевіч. — Інакш, маўляў, руская мова будзе пакрыўджаная. На гэта можна сказаць толькі адно: няма такой мовы на свеце, якая магла бы быць пагрозай ёй у нас, у Беларусі. Не пагражае і закон, які мы абмяркоўваем, ні рускай, ні якой-небудзь іншай мове».

Во время ритуала присвоения народному поэту Беларуси Нилу Гилевичу звания почетного профессора Белорусского университета культуры. Происходило это на празднике, посвященном переименованию Минского института культуры в Белорусский университет культуры. 15
Нілу Гілевічу прысвойваюць званне ганаровага прафесара Беларускага універсітэта культуры. Мінск, 1993. Фота: БДАКФФД

Закон быў надзвычай ліберальным. Напрыклад, канчатковы пераход судовай і адукацыйнай сістэм на беларускую мову мусіў адбыцца за дзесяць гадоў. Але рэферэндум 1995 года вярнуў рускай мове статус дзяржаўнай, пасля чаго закон перастаў дзейнічаць.

На момант рэферэндума, супраць якога выступаў паэт, ён з’яўляўся дэпутам Вярхоўнага Савета 12 склікання, які ўпершыню выбіралі на альтэрнатыўнай аснове. Гілевіч перамог на выбарах і узначаліў Камісію па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны. Паэта паважала наменклатура, таму яго выступленні ў падтрымку беларускай мовы і нацыяльнай сімволікі (бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня») часта спрыялі станоўчаму рашэнню таго ці іншага пытання.

Пасля сыходу з парламента Гілевіч працягваў змагацца за беларускую мову і да апошніх дзён заклікаў не адмаўляцца ад яе. Народны паэт Беларусі памер 29 сакавіка 2016-га.