Эксперты паглядзелі 70 фільмаў беларускіх аўтараў апошніх гадоў і назвалі лепшыя
18 февраля 2024 в 1708245000
«Зеркало»
Арганізатары Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас», што праводзіцца ўжо ў другі раз, абвясцілі спіс пераможцаў. Цырымонія прайшла ў Берліне на Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. У конкурсе бралі ўдзел 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў - створаныя беларусамі ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны, кароткі і поўны метр. Узнагароды уручаліся ў 13 катэгорыях.
Прыводзім спіс пераможцаў, якія арганізатары назвалі нашай рэдакцыі.
«Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»
«Мара» Сашы Кулак
«Смеласць» Аляксея Палуяна
«Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»
«Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч
«Метадычка» Паўла Мажара
«Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»
«Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага
«Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»
«Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі
«Найлепшы анімацыйны фільм»
«Shirey Mara» Наты Карнеевай
«Найлепшы рэжысёр»
Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Спатканне ў Мінску»
«Найлепшы актор»
Андрэй Новік за ролю ў фільме «Ператрымка»
«Найлепшая акторка»
Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах «Спатканне ў Мінску» і «A Kid's Flick»
«Найлепшая праца аператара»
Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух за фільм «Смеласць»
Юлія Шатун за фільм «Спатканне ў Мінску»
«Найлепшы сцэнар»
Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Ператрымка»
Уладзімір Казлоў за фільм «Лета 1989»
«Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака-пастаноўшчыка»
Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»
«Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара і/ці гукарэжысёра»
Вольга Падгайская за фільм «Галасы. Дзе мой край»
«Адкрыццё года»
Юрый Сямашка
«Спецыяльныя згадкі»
Былі ўручаныя за выключныя дасягненні, якія робяць гісторыю беларускага кіно і пішуць летапіс гісторыі краіны:
- рэжысёрцы Мары Тамковіч - «За віртуознае мастацкае адлюстраванне трагедыі цэлай краіны праз кароткі эпізод у мінскай кватэры ў фільме "У жывым эфіры"»;
- калектыўнаму сведку - «За аматарскія і прафесійныя, выпадковыя і наўмысныя, у пісьме, відэа і ў памяці - за шматлікія сведчанні падзеяў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, якія складаюць летапіс краіны і становяцца часткаю нацыянальнай культуры».
Захавальніцаю «Спецыяльнай згадкі» калектыўнаму сведку сталася рэжысёрка Вольга Абрамчык, якая выкарыстала яго сведчанні для свайго фільма «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета».
У склад журы «Чырвонага верасу'24» увайшлі 16 экспертаў і экспертак: арганізатары Прэміі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі, а таксама журналісты, кінакрытыкі, кіназнаўцы, кінаблогеры і даследнікі кіно Ульяна Будзік, Максім Жбанкоў, Ліна Мядзведзева, Ігар Сукманаў, Ганна Яфрэменка, Алена Сойка, Альміра Усманава. Частка журы з меркаванняў бяспекі пажадала застацца ананімнымі.
Другая эдыцыя Беларускай прэміі кінакрытыкаў адбылася пры падтрыманні The German Marshall Fund і Goethe-Institut in Exile і фонду Trzy Trąby.